Наши коллективы

Детский образцовый хор "Светлячок"

Фотоальбом 

Дипломы и грамоты

Дзiцячы  ўзорны хор  “Светлячок” заснаваны ў 1987 годзе  на базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Гродзенская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат з парушэннем зроку” пад кіраўніцтвам Пракопчык Алены Аляксандраўны, якая і сёння з поспехам кіруе калектывам. Хормайстрам калектыву з’яўляецца Грунтова Ніна Мікалаеўна,  канцэртмайстры Палянская І.У. і Бардзілоўская Антаніна Мікалаеўна. У 2000 годзе дзіцячаму хору “Светлячок” прысвоенна найменне “узорны аматарскі калектыў”. На сёняшні дзень агульная колькасць удзельнікаў калектыву 56 чалавек ва ўзросце ад 7 да  62    гадоў. Харавы калектыў складаецца з двух груп малодшая і старэйшая.

У склад рэпертуару дзіцячага хору  “Светлячок”  уваходзяць класічныя творы замежных кампазітараў, духоўная музыка, песні сучасных аўтараў, а таксама народныя песні.

На рэпетыцыйных занятках пастаянна прысутнічаюць эфектыўныя вакальна-харавыя практыкаванні, дзякуючы якім удзельнікі хору паспяхова валодаюць правільным пеўчым дыханнем, гукаўтварэннем, артыкуляцыяй. Пачынаючы з падрыхтоўчай групы асаблівая першапачатковая ўвага надаецца рабоце над удасканаленнем слыху, так як для дзяцей, асабліва невідушчых, гэта галоўны жыццёвы аналізатар. Для падтрымкі цікавасці і жадання спяваць у харавым калектыве, дзеці наведваюць канцэрты і конкурсныя выступленні харавых калектываў якія праходзяць у горадзе Гродна, гэта міжнародны фэстываль праваслаўных песнапенняў “Коложский Благовест”, святочныя канцэртныя выступленні ўзорнага хору “Пралеска” СШ №18, святочныя мерапрыемствы мастацкіх калектываў СШ №36.

Для развіцця рытму выкарыстоўваюцца шумавыя музычныя інструменты: бубны, маракасы, трохвугольнікі, а таксама меладычныя металафоны і цымбалы. У харавым калектыве займаюцца дзеці з неспрыяльных сем’яў, дзеці - інваліды з дзяцінства па зроку. Сумесная дзейнасць дапамагае адаптацыі і рэабілітацыі дзяцей.

За 30 гадоў творчай дзейнасці ўзорны хор “Светлячок” удзельнічаў у гарадскіх, абласных, рэспублiканскiх i мiжнародных аглядах, конкурсах, фестывалях: Рэспубліканскі і міжнародны  фестываль дзіцячай творчасці “Мой родны кут , як ты мне мілы”, “Шаг навстречу”, абласны конкурс  “Вясёлкавы карагод”, дзе калектыў неаднаразова адзначаны дыпломамі лаўрэата, і ўзнагароджаны паездкай у горад Мінск на конкурс дзіцячай песні  “Еўрабачанне” (2010 год),  абласны агляд мастацкай самадзейнасці “Вясёлкавы карагод”, абласны агляд харавых калектываў “Здравствуй, мир!”, міжнародны фестываль “Шаг навстречу”, гарадскі фестываль нацыянальнага  фальклору, абласны конкурс патрыятычнай песні ў г.Гродна(2013 год), Рэспубліканскі фесываль дзіцячай і юнацкай творчасці “Под  крылом  Ориона”  у г.Ліда  (2013 год),  абласны дабрачынны канцэрт “Пад адным крылом” у г.Ліда, Рэспубліканскі семінар для дырэктароў спецшкол, школ-інтэрнатаў, дзіцячых дашкольных устаноў у г.Гродна (2013 год), Рэспубліканскі конкурс мастацкай творчасці “Пташка ранняя”   у г.Мінску (2013 год),    міжнародны фестываль пад эгідай Дыяны Гурская “Белая трость”  у г.Масква     (2013 год), міжнародны фестываль “Насустріч мріі” у г.Кіеве   (2013 год), Рэспубліканскі конкурс “Вясёлкавы карагод” у г.Гродна  (2013 год),   фестываль мастацтв “Ззянне талентаў” у г.Мінску (2014 год),  міжнародны Форум-фестываль “Мы разам” для харавых калектываў у г.Мінску (2014 год), Рэспубліканскі конкурс “Музыка дзіцячай душы” у г.Мінску (2015 год), абласны конкурс харавой творчасці “Спяваем разам” у г. Гродна  (2016 год), гарадскі этап  абласнога конкурсу “Таленты Прынямоння” у г.Гродна  (2016 год), адкрыты конкурс “Радуга талантов” у г.Гродна  (2016 год),  абласны  фэстываль  “Вясёлкавы карагод”  у г.Гродна   (2016 год), удзел у гала-канцэрце пераможцаў Рэспубліканскага фэстывалю мастацкай творчасці “Вясёлкавы карагод” Нацыянальны аздараўленчы цэнтр “Зубрёнок”, Мядзельскі район (2016 год).

Харавы калектыў пастаянны ўдзельнік святочных мерапрыемстваў якія праходзяць у школе-інтэрнаце. Многія удзельнікі харавога калектыву з задавальненнем удзельнічаюць у фальклорным ансамблі школы, які неаднаразова адзначаны дыпломамі лаўрэата гарадскога фестывалю нацыянальнага фальклору. Хочацца адзначыць са станоўчага боку салістаў хору “Светлячок” Толкіну Вераніку, Гасанаву Дзіяну і Фядотаву Дзіяну, дзяўчынкі з’яўляюцца добрай падтрымкай не толькі на рэпетыцыйных занятках але і ў канцэртных выступленнях.  

Узорны хор “Светлячок” знаходзіцца ў пастаянным творчым пошуку, удасканальвае свой мастацкі ўзровень і ўзбагачае рэпертуар новымі творамі.

Е.А. Пракопчык


Танцевальный коллектив "Улыбка"

Фотоальбом

Дипломы и грамоты

Кіраўнік - Бардзілоўская  Антаніна Мікалаеўна.

З 1986 года Бардзілоўская  Антаніна Мікалаеўна працуе ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Гродзенская спецыяльная агульнаадукацыйная   школа-інтэрнат з парушэннем зроку” на пасадзе настаўніка рытмікі і танцаў.

Антаніна Мікалаеўна дабрасумленная ў працы, патрабавальная ў адносінах да дзяцей як педагог. Забрасумленную працу Бардзілоўская А.М. узнагароджана Ганаровай Граматай упраўлення адукацыі Гродзенскага гарвыканкама (2000,2007,2013,2016), падзячным лістом Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (2004), Граматай упраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (1994, 1996, 1998, 2000, 2001, 2002, 2004, 2007, 2009, 2016г.), дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2000,2004,2007), Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ( 1997 г).


Оркестр "Гусары"

Фотоальбом

Грамоты и дипломы


Эстрадный ансамбль "Позитив Джаз"

Фотоальбом

Дипломы и грамоты

ДАВЕДКА аб творчай дзейнасці эстраднага ансамбля “Позитив Джаз” настаўнікаў дзяржаўнай установы адукацыі “Гродзенская спецыяльная школа-інтэрнат № 1”

Эстрадны ансамбль “Позитив Джаз” настаўнікаў заснаваны ў 2008 годзе на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Гродзенская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку”.

Стваральнікам калектыву з’яўляецца Зарожны Юрый Альфонсавіч. У складзе калектыву інструментальная група, салісты-вакалісты з агульнай колькасцю ўдзельнікаў 9 чалавек ва ўзросце ад 20 да 56 гадоў. Гэта настаўнікі школы, выпускнік (інвалід па зроку) дзяржаўнай установы адукацыі “Гродзенская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку”, а таксама спецыялісты з іншых устаноў горада.

У рэпертуары ансамбля лепшыя ўзоры сусветнай класікі джаза, эстрады, сучасных замежных і беларускіх кампазітараў: Дюк Эллінгтон, Джордж Гершвін, Спэнсар Уільямс, Іліо Волантэ, Льюіс Бонфа, Хенрік Кузняк, Яўген Глебаў, Марк Мінкоў, Якаў Дубравін, Алан Менкен, Віктар Сямёнаў, Артур Арэнбургскі, таксама аўтарскія вакальныя творы Марыны Пікуновай на словы М. Ільінскага, І. Саладоўніка, Ю. Кліменка, А. Альварес.

Калектыў з задавальненнем удзельнічае ў мерапрыемствах школы, горада, вобласці, рэспубліканскіх, міжнародных фестывалях і конкурсах: міжнародны конкурс творчасці “Art World” (г. Масква, 2018 г.), творчы міжнародны конкурс “Древо талантов” (г. Масква, 2018 г.), рэспубліканскі фестываль “Песня остаётся с человеком” (г. Гродна, 2011 г.), рэспубліканскі прафсаюзны конкурс мастацтваў працоўных калектываў “Новые имена Беларуси” (г. Гродна, 2017, 2018 гг.), гарадскі фестываль талентаў “Творческий калейдоскоп” (г. Гродна, 2008-2011 гг.).

Музычны калектыў знаходзіцца ў пастаянным творчым пошуку, удасканальвае свой мастацкі ўзровень і ўзбагачае рэпертуар новымі творамі, з задавальненнем удзельнічае ў святочных мерапрыемствах рознага ўзроўню. Гэта канцэрт падчас жнівеньскай канферэнцыі настаўнікаў у дзяржаўнай установе адукацыі “Гродзенская гарадская гімназія”, канцэрт да Дня настаўніка, раённы адкрыты фестываль педагагічных ідэй “Ступени мастерства”, праект “Добро пожаловать в джаз”, святочныя мерапрыемствы ўнітарнага прадпрыемства “Фільтр” грамадскага аб’яднання “Беларускае Таварыства інвалідаў па зроку”, ГУКПП “Гроднаводаканал” і інш.

Калектыў з’яўляецца заснавальнікам і удзельнікам гарадскога праекта аўтарскай музыкі “Музыка без границ”.

Эстрадны ансамбль “Позитив Джаз” настаўнікаў – візітная картка дзяржаўнай установы адукацыі “Гродзенская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку” і з’яўляецца адным з вядучых сярод калектываў устаноў адукацыі.